Landscape design, plant nursery, gardening, seminars. Minsk, Belarus. tel +375296770164

Авторские статьи
   Вернуться на сайт

Статьи о ландшафтном дизайне и растениях

предыдущая страница   следующая страница

Iнтэрв'ю ландшафтнага дызайнера Святланы Луцэнка "Настаунiцкай газеце"

 

Не так даўно мы пачалі карыстацца такім паняццем як “ландшафтны дызайн”. Да гэтага мы выкарыстоўвалі такія тэрміны як азеляненне і добраўпарадкаванне. Падзялялі добраўпарадкаванне дарожак, падпорных сценак з пасадкай раслін, кветак. Зараз пачалі разумець, што дарожкі, падпорныя сценкі і расліны, якія вакол іх растуць, -- адзінае цэлае, якое павінна быць у гармоніі і дарыць нам прыгажосць.

Кожны з нас сам сабе ландшафтны дызайнер на сваім двары, на дачным участку. Творым так, як нам дазваляюць нашы сродкі і фантазія. І ўсё ж ландшафтны дазайн – гэта цэлае мастацтва, якое дзейнічае па сваіх законах, правілах. Падзяліцца некаторымі сакрэтамі дадзенага майстэрства для нашых педагогаў мы папрасілі ландшафтнага дызайнера Святлану Анатольеўну Луцэнка.

 

-- Святлана Анатольеўна, якую б вы ацэнку, як ландшафтны дызайнер, далі нашым прышкольным тэрыторыям?

-- Школа заклікана не толькі адукоўваць дзяцей, а яшчэ прывіваць ім пачуццё прыгожага. Прышкольная тэрыторыя таксама можа гэтаму садзейнічаць, калі яна прыгожая, дагледжаная. Згадзіцеся, што ў такую школу будуць імкнуцца ўладкаваць сваё дзіця бацькі.

Сённяшнія прышкольныя тэрыторыі прыбраныя, бачна, што іх прыводзяць у парадак. Але я засёды міжволі думаю: чаму б кіраўніцтву школы не пасадзіць некалькі прыгожых раслін, груп, каб яны былі прыгожымі ў любую пару года, каб чалавек ішоў у любы час і адзначаў, што школа – гэта нешта асаблівае і дзіця з жаданнем туды спяшалася.

Безумоўна, я раю звяртацца за дапамогай да спецыяліста. Мы рабілі некалькі дызайн-праектаў для навучальных устаноў (Барысаўскага дзяржаўнага  каледжа, Стаўбцоўскай сярэдняй школы, ў прыватнасці ), а ўжо пасадкай і іншымі пытаннямі яны займаліся самі. Гэта важна атрымаць кансультацыю спецыяліста.

Можна зрабіць нядорага, але прыгожа. Не абавязкова абсаджваць хвойнымі раслінамі ўсю тэрыторыю, гэта лішняе. Аднак месца дзе праходзіць лінейка, уваходная зона ў школу -- павінны выглядаць прыгожа.

 Трэба  падабраць такія расліны, якія цвітуць у патрэбны час для школы, зімой радавалі вока сваёй прыгожай формай. Напрыклад,  спiрэя Вангутта будзе цвісці вялікімі белымі “шапкамі”, калі ў дзяцей будуць праходзіць выпускныя лінейкі ў канцы мая. Калі дзеці ідуць у школу цвіце гартэнзія прыгожая. Гэта недарагія кустарнікі. Галоўнае – іх прыгожа скампанаваць, даць ім патрэбны фон.

Можна нават шматлетнімі раслінамі зрабіць так, каб школа цвіла і не патрабавала кожны год вырошчвання і пасадкі вялікай колькасці летнікаў, які ў прынцыпе патрэбныя ў маі і верасні, а летам іх асабліва ніхто і не бачыць.

Абавякова трэба выкарыстоўваць вечназялёныя расліны. Я б ацярожнічала з блакітнымі елкамі. У нас любяць высадзіць блакітную елку каля школы і ўпрыгожваць яе на Новы год. Па-першае елка ад цацак можа зламацца альбо пашкодзіцца. А нават калі яна прыжывецца, то праз пяць-сем гадоў яна стане вялікім цёмным дрэвам і можа стаць праблемай для школы. Я б параіла выкарыстоўваць розныя расліны ў невялікай колькасці, але салідныя і прыгожыя. Гэта дастаткова вялікае дрэва і абавязкова цікавага сорту. Напрыклад, клён з чырвонымі лістамі. Такі клён каштуе не даражэй за звычайны,  але чамусьці яго не выкарыстоўваюць. Таксама клёны з дробнымі лістамі, з лістамі з белымі беражкамі. Нават такімі рознымі клёнамі можна стварыць яркую каляровую пляму.

 

-- Штогод у нас адкрываюцца новыя школы. Скажыце, калі ласка, за які час можна вакол іх стварыць сапраўдны зялёны сад?

 

-- У прынцыпе, калі не эканоміць, то можна зялёны сад зрабіць каля школы-новабудоўлі за тры тыдня. І столькі часу трэба для таго, каб вакол высаджаных раслiн узышла газонная трава. Як толькі яна ўзыйдзе, ужо навокал будзе зялена. А каб дызайн атрымаўся  сапраўдны - пасадзіць некалькі вялікіх дрэў. Я ўзяла б расліны вышэй чалавечага росту, каб іх не ламалі, каб яны былі адразу бачныя. Зараз такія дрэвы, і кусты таксама, прадаюцца ў вазонах, таму не абавязкова чакаць ранняй вясны альбо позняй восені, каб іх пасадзіць. Расліна, вырашчана ў вазоне, можа быць пасаджаная ў любы час года.

 

--Мы як лашдшафтныя-дызайнеры самавучкі, напэўна, робім шмат памылак. Вы маглі б назваць некаторыя?

-- Кожны павiнен рабiць сваю частку працы! Я б параіла кіраўнікам школ звяртацца ўсё ж да прафесіяналаў, калі не за выкананнем работ, дык хоць за кансультацыяй. Каб зрабіць усё як трэба адразу, а не шмат разоў перарабляць і на сваіх памылках вучыцца.

Хоць у нас школы ў асноўным тыпавыя, але ўсё роўна яны не падобныя адна на другую і тэрыторыі ў іх ва ўсіх розныя.

Мне вельмі не падабаецца калі пачынаюць рабіць нібыта дызайн са звычайнага смецця. Няма меца ў школах і дзіцячых садках, на маю думку, адпрацаваным аўтамабільным пакрышкам і скульптурам з металалому. Дзеці ўсё любяць памацаць рукамі, паспрабаваць “на зуб”, а рэчы такія не толькі не прыносяць ніякай эстэтыкі, а яшчэ могуць быць шкоднымі для здароўя.

Розныя карчы я б рэкамендавала асцярожна выкарыстоўваць і толькі ў сельскай мясцовасці, дзе вытрымліваецца стыль кантры. Ён, безумоўна, папулярны, але яму не ўсюды ёсць месца. Калі, напрыклад, хайтэкаўскі будынак (бетон, шкло, метал), а вакол растаўлены млыны, калодзежы, ляжаць нейкія страшныя, вынутыя з вады, карчы, то гэта бачыцца крышку смешна. Смеццю месца на сметніку, а не ў дызайне – такое маё меркаванне!

Не трэба абсаджваць дрэвамі стадыён. Там дрэвы не патрэбныя, там павінна быць прастора, каб дзеці маглі гуляць.

Побач з маім домам ёсць школа і я бачу, што там высаджваюць расліны, выкапаныя ў лесе. Нават калі з 10 такіх дрэў прыжываецца адно, то яно будзе жыць не  больш года-двух, таму што яго выкапалі непрафесійна, абарваўшы яму карані, пасадзілі як атрымалася, у якю здолелі зямлю, таму ў такой расліны шанца выжыць няма. Памятайце пра гэта!

 

-- Як я разумею ландшафтны дызайн умяшчае ў сябе як навуку, так і мастацтва. Вы маглі б падзяліцца з нашымі чытачамі законамі, прыёмамі, якімі вы карыстаецеся ў сваёй рабоце?

(((  Всю науку в двух словах описать сложно. При разработке большого пространства нужно учитывать и объекты, окружающие территорию (здания, дороги, лесопосадки и т.п.), и рельеф, и законы перспективы. Нужно принимать во внимание, находится ваш участок на горке или в низине, гуляют ли там ветра, случаются ли подтопления. Большие заасфальтированные территории, которые накаляются в летнюю жару, заставляют очень внимательно отнестись к выбору растений. Другое дело – объект в сельской местности, где и климат, и почва во много раз лучше. Планируя посадки, придётся воспользоваться компасом: многие цветущие растения поворачивают свои цветки вслед за солнцем, а, обратившись к югу, они вполне могут при этом отвернуться от той площадки, которую мы хотели украсить. В общем, чтобы дизайн получился красивый как сразу, так и несколько лет спустя, при его разработке нужно знать и учитывать очень много факторов и их возможных сочетаний. Здесь лучшим советчиком будет специалист. А с небольшой территорией (клумбой или горкой) новичок вполне может справиться самостоятельно.  )))

-- Я скажу адзін з законаў, якія можа быць актуальным для таго, хто робіць каля школы клумбу. Калі мы падыходзім да школы і глядзім на школьны ганак, то гэта месца называецца кропкай агляду нашай клумбы. Бліжэй да нас на клумбе павінны расці маленькія расліны, а далей -- па ўзрастаючай. Калі гэты закон не ўлічваць, то клумба атрымаецца неакуратнай.

 Калі ў клумбы некалькі кропак агляду, калі яна знаходзіцца ў сярэдзіне, то трэба насыпаць яе горкай і рабіць прыпаднятай сярэдзіну, каб клумба мела аб’ём і яе можна было наглядаць з розных бакоў.

Яшчэ можна сказаць, што вялікія камяні на верх дадзенай горкі закатваць не трэба, яны атрымліваюцца нібыта падвешанымі ў паветры і да таго ж там могуць быць небяспечныя. Калі выкарыстоўваюцца камяні ў дызайне, то буйныя кладуцца ніжэй, а мелкія – вышэй. Буйное, вялікае, цяжкае, цёмнае – павінна быць унізе, а маленькае, светлае – угары.  

 

-- Святлана Анатольеўна, з чаго вы звычайна пачынаеце сваю работу як ландшафтны дызайнер?  

--  З доўгай і працяглай гутракі з заказчыкам пра тое, што ён жадае, чаму ён аддае перавагу. Затым абследую ўчастак: што на ім ў прынцыпе магло б паказаць сябе ў найлепшым выглядзе, найбольш эфектыўна развівацца, расці. Бываюць участкі на якіх, напрыклад, зусім не бывае ценю, альбо ўчасткі з вялікай вільготнасцю ці насупраць зусім сухія. Для кожнага ўчастка прапануецца свой асартымент раслін. Таксама адзначаю, ці ёсць тут скразнякі, ці часта дзмуць моцныя ветры. Усё гэта мае значэнне.

Калі гэта школа, то таксама варта ўлічваць, каб расліны былі па-магчымасці не калючыя, не ядавітыя.

Спачатку трэба ўявіць у галаве, намаляваць на паперы. Затым робіцца план, на якім адлюстроўваецца дзе і ў якой колькасці можа размесціцца. Я раблю фотаздымкі ўчастка і магу затым на камп’ютары зрабіць так, як яно можа атрымацца. І заказчык адразу можа ўсё ўбачыць.

 

--  Часта кіраўнікі школ мяркуюць над такім пытаннем: якую агароджу выбраць – жывую, з дрэва ці метала альбо яшчэ з чаго-небудзь? Якой бы вы аддалі перавагу?

-- Хачу сказаць, што жывая агароджа з усіх элементаў ландшафтнага дызайну – гэта найбольш дарагі элемент. Лічыце самі, адзін кустранік у сярэднім каштуе 30 тысяч, калі кустарнікаў на адзін метр для жывой агароджы трэбна штук пяць, то гэта атрымліваецца 150 тысяч. 10 метраў жывой арагоджы -- гэта мільён пяцьсот, 100 метраў – 15 мільёнаў. Гэта толькі па матэрыялу, а яшчэ патрэбна зямля і ўсё гэта трэба будзе яшчэ прывезці, пасадзіць. Кожны выбірае для сябе і па сваім сродкам. Адно скажу, што жывая агароджа не толькі радуе вока, а яшчэ дадае кіслароду, абараняе ад пылу і незванных госцяў.

Для таго, каб атрымалася паўнавартасная жывая агароджа, кустарнікаў павінна быць шмат. А калі нешмат садзіць кустранікаў, то гэта не будзее агароджай, а асобна пасаджанымі кустамі.

Для навучальных устаноў я б параіла ў якасці жывой агароджы выкарыстоўваць спiрэю японскую, пузыраплоднік (((Спирея японская – невысокий компактный кустарник, на солнечной стороне редко вырастает более 1 м., декоративен круглый год, Пузыреплодник – хорошо стрижется, его можно успешно формировать.Ирга круглолистная – высокая, до 5 метров изгородь, защитит от пыли, ветра; Малина душистая (rubus odoratus)- красиво цветёт, ягоды съедобные, листва очень оригинальная, высота 2-2,5 м., рябину можно вырастить в форме куста, а не дерева: рябины бывают с оранжевыми, красными, жёлтыми, розовыми и белыми плодами. )))  І пры гэтым можна браць пузыраплоднік не толькі з зялёнымі лістамі, а сёння генетыкі вывелі гэты кустарнік з чырвонымі, жоўтымі лістамі. Таму мае сэнс паэкперыментаваць, каб круглы год было ярка на двары нават без кветак. Можна выкарыстоўваць у невялікай колькасці тую. Напрыклад,  пакрэсліць уваходную зону ў школу. Можна зрабіць жывую агароджу з аднаго віду раслін, а ёсць таксама  хвойна-ліставыя жывыя арагоджы,  з розных відаў кустарнікаў.

Перш чым пасадзіць расліны, я б параіла ўсё ж асабліва сталічным школам прывесці на свій участак урадлівай глебы, бо яе дакладна ў гародзе няма. Зямля павінна быць урадлівай, калі вы жадаеце, каб вашы расліны там маглі жыць.

 

-- Цікава, а функцыю агароджы дадзеныя расліны адразу змогуць выконваць, альбо трэба будзе некалькі гадоў пачакаць пакуль яны вырастуць?

-- Агароджай яны стануць адразу, але толькі маленькай. А для таго, каб яны сталі праз пэўны час сапраўднай агароджай, трэба  кусты даглядаць.  Як усе людзі жадаюць піць, есці і дыхаць паветрам, таксама і расліне патрабуецца ўсё гэта. Трэба перыядычна рыхліць глебу, паліваць, удабраць і яшчэ стрыгчы, каб яна прывабна выглядала. Трэба раз альбо два на год адрываць самую верхнюю почку ад кожнай веткі, каб куст кусціўся, даваў больш бакавых пабегаў, ветачак, быў больш пышным, а каб не выцягваліся існуючыя веткі ў двухмятровых гігантаў.

Калі вы маеце на ўвазе арагоджу стрыжаную, то як толькі вы пасадзілі кусты ў радочак, то трэба адразу яе пастрыгчы. На наступны год кусты падрастуць, трэба іх пастрыгчы так, каб яны атрымалiся ледзь вялiкшага памеру, за той, якi быў у мiнулым годзе. У прынцыпе любая расліна, калі яе пасадзілі маленькай, пачынае добра выглядаць на трэці год.

 

-- І які тэрмін службы жывой агароджы?

-- 20, 40 і 50 гадоў. У залежнасці ад сорта кустарніка. А калі жывая агароджа з высокіх дрэў, напрыклад, бярозы, то можа жыць і 150 гадоў. Калі пасадзіць алею з бяроз па адной са сценак, то гэта было б і прыгожа і дало б некаму цень, а пад імі можна пасадзіць кустарнікі.

 

-- У Мінску можна ўжо пабачыць жывёл, зробленых з раслін (напрыклад, зуброў і матрошку побач з тэатрам музычнай камедыі). Нашы чытачы цікавіліся, ці можна сваімі рукамі стварыць самім такую прыгажосць? Што пры гэтым варта ўлічыць?

-- Можна заказаць прафесійны каркас, які будзе поўнасцю падрыхтаваны для таго, каб у яго можна было пасадзіць расліну.  А можна зрабіць самастойна карткас.

Каркас робіцца з цвёрдага дроту. Дрот альбо зварваецца альбо скручваецца надзейна паміж сабой. Самастойна зроблены каркас павінны быць унізе больш шырокім, чым уверсе. Выглядаць пірамідкай. Напрыклад, сядзячы мядзеведзь, матрошка і т.д.

У дадзены каркас трэба будзе насыпаць зямлі. Каб зямля адтуль не высыпалася і ў ёй захоўвалася вільгаць, трэба знізу каркас зацягнуць плёнкай. Каб затым дадзеную плёнку закрыць, трэба будзе ўнізе пасадзіць звісаючыя расліны У дадзены каркас варта высажваць расліны, якія добра пераносяць засуху, нізкарослыя. Добра для гэтага выпадку падыходзяць каменняломкі, ачыткі. Можна з самых розных ачыткоў (маленькіх, вельмі маленькіх, з рознакаляровымі лісточкамі) сфарміраваць патрэбны малюнак за лік колеру іх лістоў.

Так як глеба ў такім каркасе прадуваецца на ветры вельмі хутка, то яго трэба часта паліваць,  часам нават два раза ў дзень. У тым лiку, i ў нядзелю!

Калі якая-небудзь расліна выпадае, то яе трэба хутка замяніць, каб не ўтваралася пустэча, у якую б толькі вецер трапляў і высушваў астатнія расліны, і каб прыгажосць не гублялася.

Мне даводзілася ў Кітаі бачыць дракона, які быў поўнасцю выкананы з траў. Дракон быў вялікі, метра чатыры ў дыяметры. На мецы вачэй у яго цвілі чырвоныя кветкі. З больш длінных траў атрымаліся вусы і грэбень. Гэта было вельмі прыгожа.

Зялёная скульптура вельмі прыгожая рэч, але яна патрабуе шмат увагі.

 

-- Святлана Анатольеўна, вы, напэўна, удзельнічаеце ў розных выставах, прысвечаных ландшафтнаму дызайну. Раскажыце нам, калі ласка, што зараз модна, актуальна?

-- Я хацела б крышку паасцярожнічаць са словам мода. Бо мы зараз з вамі больш вядзем размову пра дызайн прышкольнага ўчастка, а гэта павінны быць доўгатэрміновы праект, а мода, як вядома, дама ветраная. Таму самое модная ў ландшафтным дызайне – класіка, з рознымі ад яе адхіленнямі. Трэба рабіць у школьным двары нешта ў класічным стылі, а модныя штучкі толькі дабаўляць і затым хутка ўбіраць. Гэта могуць быць самыя розныя скульптуры, адналетнія расліны.  

Калі адзін час у модзе быў стыль кантры, то ўсюды, дзе б мы не былі ў горадзе, вёсцы бачылі млыны. Зараз мода на кантры прайшла, таму млыны глядзяцца дастаткова смешна. Да гэтага быў у модзе стыль хайтэк. Розныя гладкія, авальныя формы, калі ты не зразумеш што гэта – стол, лаўка альбо фанарык. І толькі мяркуеш: якую функцыю ў садзе  гэта выконвае.

Самае моднае англійскае кветкавае шоў Чэлсі ў мінулым годзе выдумала тое, што ў нас ёсць у кожным вясковым двары. Першае месца ўзяў стэнд, на якім быў прадстаўлены напалову разбураны хлеў з іржавым веласіпедам. Напэўна, англічане ніколі нічога падобнага не бачылі, таму ім гэта здаецца цікавым. І такая тэндэнцыя захоўваецца другі год. Таму можна лічыць, што ў нас у вёсках многія двары модныя.

Мне падабаецца больш дагледжаныя сады, якім ужо па сто і больш гадоў, але мы да гэтага часу імі зачароўваемся.    

 

-- Таму вы раеце адпраўляцца ў вандроўку куды-небудзь у Пецяргоф і набірацца там ідэй для сваіх прышкольных участкаў…

-- Зараз шмат літаратуры. “Самыя прыгожыя сады, “Самыя прыгожыя паркі” -- так называюцца кніжкі. Нават калі складана куды-небудзь паехаць, то купіць такую кніжку альбо ўзяць яе ў бібліятэцы, каб паглядзець, павучыцца чаму-небудзь не складае цяжкасці. Гэтыя сады, паркі – па за часам .Яны былі прыгожыя шмат соцен гадоў таму, прыгожыя  зараз і будуць такімі ж прыгожымі і праз сто гадоў.

Я шмат у жыцці вандравала. Зараз апошнім часам стала карыстацца кніжкамі, фотаздымкамі. Сабрала вялікую бібліятэку пра сады розных стагодзяў, краін. У прынцыпе ва ўсіх народаў ёсць свае класічныя сады.

Я чаму на карысць кніжкі і не на карысць вандроўкі кажу, таму што для кнігі робяцца фотаздымкі ў самы лепшы час для сада, парка. А з’ездзіць мы можам адзін раз за сезон і тое, што можам у бачыць нас можа расчараваць. Лепш паглядзець добрую падборку фотаздымкаў, калі хочаш чаму-небудзь навучыцца.

Можна ўзяць малюнак з фотаздымка якога-небудзь парка, альбо арнамент, які вам падабаўся, можна прыдумаць нешта сваё.

У варыянце для школы, я лічу, што важна не перастарацца, не зрабіць лепш Версаля ((( чтобы шикарная территория не “спорила” с простым типовым зданием))), але гэта павінна быць прыгожа і прадумана.

 

-- Дзякуй вам вялікі за размову, Святлана Анатольеўна. Будзем спадзявацца, што нашы чытачы прымуць да ведама вашы парады.

 

Гутарыла Святлана КІРСАНАВА.   

"Настаўнiцкая газета" № 92  (ад 28 лiпеня 2011 г.)  Все права защищены.

Текст интервью, приведённый выше, является заключительным согласованием перед публикацией,  и поэтому  несущественно отличается от опубликованного в газете.

 


Счётчик посещений:

<

 
>
Copyright 2006-2016  ИП Луценко С.А. *Svetasotnikova© тел.+37529-6770164  Все прав защищены